• +375 (17) 3978701(02)
  • +375 (29) 3090964
  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.
  • Пн-Пт: 8:30 - 17:30
Чэмпiён раёна – каманда “ІЗАКАМ”

Чэмпiён раёна – каманда “ІЗАКАМ”

Фінал раённага адкрытага летняга чэмпіянату па міні-футболе сярод аматарскіх каманд працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў прайшоў 23 жніўня ў Дзятлаве на стадыёне “Колас”.

Нагадаем, што стартаваў адкрыты летні чэмпіянат па міні-футболе 21 чэрвеня. Каманды, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах, згулялі паміж сабой па кругавой сістэме.

Інтрыга фінальнага этапу чэмпіянату трымалася паміж камандамі “Ніва” і “Ізакам”. Да апошняга тура каманда “Ізакам” апераджала “Ніву” на два ачкі. Для ігракоў каманды “Ніва” гэта быў вельмі важны і рашаючы матч. Каб атрымаць перамогу, неабходна было сканцэнтраваць усе сілы.  Але надзеі не спраўдзіліся.

Завяршылася апошняя гульня летняга чэмпіянату раёна па міні-футболе з лікам 1:1.